Горад Барселона
| Горад
Барселона
Barcelona
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барселона (Barcelona) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, у міжрэччы рэк Бесас і Льёбрэгат, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці Каталонія і правінцыі Барселона. Буйнейшы горад Каталоніі і другі пасля Мадрыда па колькасці жыхароў горад Іспаніі. Важны эканамічны і культурны цэнтр.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Першапачаткова грэчаская, з 236 да н.э. карфагенская, з 218 да н.э. рымская калонія. У 415 захоплена вестготамі, у VI ст. сталіца іх дзяржавы. 3 712 пад уладай арабаў, з 801 сталіца франкскай Іспанскай маркі, пасля яе падзелу (874) — Барселонскага графства, у 1137 — аб'яднанага з Арагонам.
У горадзе адбыліся Сусветныя выстаўкі ў 1888 і 1929. У час грамадзянскай вайны ў Барселоне знаходзіўся рэспубліканскі ўрад (1937-39). 3 1977 адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці Каталонія. У Барселоне прайшлі XXV летнія Алімпійскія гульні 1992.
[правіць] Прамысловасць
Асноўныя галіны прамысловасці: тэкстыльная, машынабудаванне (у т.л. аўта-, судна-, лакаматывабудаванне), хімічная, паліграфічная, цэмэнтная, гарбарная, харчовая і інш. Праводзяцца міжнародныя гандлёва-прамысловыя кірмашы.
[правіць] Транспарт
Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Міжземным моры, аўтамабіьныя паромныя зносіны з партамі Балеарскіх і Канарскіх астравоў, суседніх краін. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.
[правіць] Навука, адукацыя, культура
Барселонскі ўніверсітэт і 2 іншых універсітэты. Музеі: археалагічны, народных рамёстваў і мастацтваў, Федэрыка Марэса, гісторыі горада, прыгожых мастацтваў у Каталоніі, сучаснага мастацтва, Музей Пікаса.
[правіць] Спорт
Стадыён «Камп Ноў» хатняя арэна ФК Барселона.
[правіць] Архітэктура і планіроўка
Стары і Новы гарады звязаны плошчаю Пласа дэ Каталунья, якая акружаяа фантанамі і скульптурнымі групамі (1927), з'яўляецца дзелавым цэнтрам Барселоны. Помнікі архітэктуры: раманская царква Сан-Пабла дэль Кампе (Х-ХІІІ ст.); гатычныя сабор (1298 — XV ст.); царква Санта-Марыя дэль Мар (1320-70); біржа (1380-92); судовая палата «Аўдыенсія» (XV ст.); барочная царква Нуэстра Сеньёра дэ Белен (1687 — 1729). У канцы XIX — пач. XX ст. Барселона — буйны цэнтр архітэктуры стылю мадэрн і авангардызму. Своеасаблівасць гораду надаюць мудрагелістыя пабудовы архітэктара Антоніа Гаўдзі (паркавы комплекс Гуэль, 1885-89; царква Саграда Фамілія, з 1884, не закончана; жылыя дамы Каса Батла, 1905-07, і Каса Міла, 1905-10). Сучасныя пабудовы: аўтамабільны завод «SEAT», Дом гандлю, будынак Калегіі архітэктараў з фрызам па Эскізах Пабла Пікаса.
[правіць] Вядомыя асобы
- Антоніа Гаўдзі, архітэктар (1852—1926)
- Пабла Пікаса, мастак, скульптар, графік, кераміст і дызайнэр (1881—1973)
- Хуан Антоніа Самаранч, палітык і бізнесмен, дзеяч Алімпійскага руху (1920—2010)
- Жуан Міро
- Каштальеры з Вілафранкі
[правіць] Гарады-пабрацімы
Антверпен, Бельгія
Афіны, Грэцыя
Бостан, Масачусетс, ЗША
Газа, Палесцінская аўтаномія
Дублін, Ірландыя
Кёльн, Германія
Кобэ, Японія
Манпелье, Францыя
Манрэаль, Канада
Мансон, Іспанія
Мантэвідэа, Уругвай
Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
Санкт-Пецярбург, Расія (1984)
Ніжні Ноўгарад, Расія (2009)
Сан-Паўлу, Бразілія
Сараева, Боснія і Герцагавіна
Стамбул, Турцыя
Тэль-Авіў, Ізраіль
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барселона- Афіцыйны сайт Барселоны
- Гайд па Барселоне ад 34mag.net
[правіць] Спіс літаратуры
- Imatges de la ciutat de Barcelona al segle XX. Barcelona, 2000
- Forcano Eugeni «La meva Barcelona», Barcelona, Madrid, 2010
Шаблон:Муніцыпалітэты раёна Барселонес