Вікіпедыя:Форум
| ↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. Дадаць... |
[правіць] Взрыв на Минском радиозаводе 10 марта 1972
Извините, что на русском, белорусским совершенно не владею. Готовлю статью Взрыв на Минском радиозаводе 10 марта 1972 года. Иллюстраций нет вообще. Кто-нибудь может выложить свободную фотографию Чижовского кладбища в зимнее время для заглавной иллюстрации? По воспоминаниям (здесь), именно там производились основные захоронения. --Neolexx (размовы) 12:43, 15 мая 2012 (UTC)
[правіць] Італьянскія кандыдаты
Першы тыдзень італьянскага скончаны з вельмі прыемнымі вынікамі, дзякуй вялікае! Але вось чатыры артыкула тыдня завязлі ў кандыдатах на прысваенне статусу добрых, калі ласка, далучайцеся да галасавання!
P.S. Таксама звярніце ўвагу на Прэрафаэлітаў, якія сіратліва вісяць у канцы спісу кандыдатаў вось ужо паўгода - крыўдна за іх :( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:26, 8 мая 2012 (UTC)
[правіць] Запыты на статус бота
Вікіпедыя:Запыты на статус бота Вопрос. Могу ли я или кто-нибудь другой добавить запрос на присвоение статуса чужому боту, например, JYBot? Зачем? - Чтобы уменьшить необходимость в Вікіпедыя:Догляд.--Амба (размовы) 23:52, 3 мая 2012 (UTC)
- Посмотрел внимательнее. С этим конкретным ботом, кажется, какие-то проблемы. Меняет, например, праўка 1122435 war:Kaarangay:Myanmar на war:Category:Myanmar, хотя работает и то и то, но лучше и правильнее, наверное, первый вариант.--Амба (размовы) 00:06, 4 мая 2012 (UTC)
- В таких случаях я обращался к ботовладельцу с просьбой подать заявку. В конкретно этом диффе не вижу ничего страшного, может в данной Вики сначала "национализировали" спецслова, а теперь вернули назад. --Максім Л. (размовы) 06:27, 4 мая 2012 (UTC)
[правіць] Назвы карных аперацый
Прапаную абмеркаваць. У БелЭн — «Зімовы лес» і г.д. Ці не трэба нам рабіць перанакіраванні. Я шукаў, напрыклад, спачатку менавіта так! Або зрабіць спіс?--VladimirZhV (размовы) 12:06, 1 мая 2012 (UTC)
- Перасылкі з любых назваў без памылак рабіць трэба, таксама і пералікі ўсяго што можна пералічыць -- любая дадатковая навігацыя карысная. --Максім Л. (размовы) 18:18, 1 мая 2012 (UTC)
На мой погляд, назвы артыкулаў павінны пачынацца аднолькава са слоў Карная аперацыя. А назва спісу, напрыклад, «Карныя аперацыі акупацыйных улад у час Другой сусветнай вайны» з раздзеламі па краінах? Або табліцай: «Назва...», «Час...», «Месца...».--VladimirZhV (размовы) 04:15, 2 мая 2012 (UTC)
-
-
- А можна шкурнае пытанне не зусім па тэме артыкулаў. Можа, хто ведае, якая карная аперацыя была ў раёне мяжы Уздзенскага-Пухавіцкага раёнаў у 1944 перад самым вызваленнем?---Хамелка/ разм. 11:56, 2 мая 2012 (UTC)
- У мяне не поўны спіс з кнігі Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя. Знайшоў толькі па 1942-м. І ў гэты спіс не занесены аперацыі, якія не мелі кодавай назвы або нумару. Але кнігу паглядзець патрэбна, бо паўтаруся, у мяне не поўны спіс з яе.--VladimirZhV (размовы) 12:08, 2 мая 2012 (UTC)
- Выявіў «Свята ураджаю» (студзень—люты 1943, Пухавіцкі, Капыльскі, Грэскі, Уздзенскі, Слуцкі раёны) і «Якаб» (студзень 1943, Дзяржынскі і Уздзенскі раёны).--VladimirZhV (размовы) 12:30, 2 мая 2012 (UTC)
- Дзякуй за пошукі, гэта важная інфармацыя для гісторыі маёй сям'і, буду чакаць артыкулаў пра гэтыя аперацыі :)---Хамелка/ разм. 12:39, 2 мая 2012 (UTC)
- Спадарыня Хомелка а якая дакладней мясцовасць Вам патрэбна!? Я спецыялізуюся на карных аперацыях, таму магу дапамагчы)--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:25, 8 мая 2012 (UTC)
- Дзякуй за пошукі, гэта важная інфармацыя для гісторыі маёй сям'і, буду чакаць артыкулаў пра гэтыя аперацыі :)---Хамелка/ разм. 12:39, 2 мая 2012 (UTC)
- А можна шкурнае пытанне не зусім па тэме артыкулаў. Можа, хто ведае, якая карная аперацыя была ў раёне мяжы Уздзенскага-Пухавіцкага раёнаў у 1944 перад самым вызваленнем?---Хамелка/ разм. 11:56, 2 мая 2012 (UTC)
-
[правіць] Вікісустрэча. Вікі любіць славутасьці
Вітаю. Заўтра, 29 красавіка (нядзеля), а 16-й гадзіне ў кавярні Містраль адбудзецца сустрэча для абмеркаваньня арганізацыі конкурсу Вікі любіць славутасьці ў Беларусі. На сустрэчы мяркуецца, што будуць госьці з be-x-old:Будзьма беларусамі! і Znyata. Хто мае думку, што будзе карысным, хай далучаецца. — Wizardist г +у 10:07, 28 красавіка 2012 (UTC)
- А той, хто не ўпэўнены, што будзе карысным :), але мае цікавасць, таксама далучайцеся :).---Хамелка/ разм. 10:32, 28 красавіка 2012 (UTC)
[правіць] Дапаможнік
Я ведаю што ледзь-ледзь дурна пытаць тут, но мне важна. Ведае хто-небудзь дзе у Інтэрнэце могу знайсці добры дапаможнік беларускай мовы (для рускамоўных)? Я хацеў бы удасканаліць сваю беларускую :) — Лазар (размовы) 20:23, 27 красавіка 2012 (UTC)
- Напрыклад http://languages.miensk.com/tbm/Kryv_padl/content.htm --Максім Л. (размовы) 13:41, 28 красавіка 2012 (UTC)
- Яшчэ Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі--VladimirZhV (размовы) 17:25, 28 красавіка 2012 (UTC)
- Дзякуй вялікі! — Лазар (размовы) 10:32, 29 красавіка 2012 (UTC)
[правіць] Дејановић
Як будзе правільна напісаць сербскае прозвішча "Дејановић", калі у сербскім Д цвёрдае, Ј — Й, і Ћ — мяккае Ч? — Лазар (размовы) 18:22, 24 красавіка 2012 (UTC)
- Дэянавіч --Rymchonak (размовы) 18:31, 24 красавіка 2012 (UTC)
- Дзякуй. — Лазар (размовы) 21:22, 25 красавіка 2012 (UTC)
[правіць] Добрыя артыкулы
Зноў прашу шаноўнае спадарства, каб калі не пісаць якасныя артыкулы, то хоць больш актыўна галасаваць і каментаваць ужо выстаўленыя. Думаю, што праект гэты дае больш карысці, чым шкоды раздзелу. Добра будзе, калі ён атрымае больш шырокую падтрымку. Асабліва звяртаюся да новых удзельнікаў. Не бойцеся, што атрымаецца дрэнна, вам заўсёды рады дапамагчы, галоўнае - пачаць. :)---Хамелка/ разм. 23:02, 20 красавіка 2012 (UTC)
[правіць] Вікіфікатар?
Калегі, а куды днямі знік Вікіфікатар? --Максім Л. (размовы) 06:03, 14 красавіка 2012 (UTC)
- У мяне яго ніколі не было. --Renessaince (размовы) 13:55, 2 мая 2012 (UTC)
- Так, у вектары яго ў бевікі ніколі і не было, паспрабаваў выправіць - знік і ў мона :( Вось такія цуды МедыяВікі мясцовай разліўкі. (як зараз сітуацыя ў мона?) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:06, 2 мая 2012 (UTC)
- Цяпер у мона ёсць, а ў вектары здаецца ў РуВіксе нешта спрабавалі рабіць, чым скончылася не ведаю. --Максім Л. (размовы) 17:52, 2 мая 2012 (UTC)
- У мну ня вэктар. Мадэрн. --Renessaince (размовы) 18:01, 5 мая 2012 (UTC)
- Так, у вектары яго ў бевікі ніколі і не было, паспрабаваў выправіць - знік і ў мона :( Вось такія цуды МедыяВікі мясцовай разліўкі. (як зараз сітуацыя ў мона?) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:06, 2 мая 2012 (UTC)
[правіць] Дубль
Нечакана заўважыў Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі і Аляксандр Шлюбскі. Якую возьмем за аснову?--VladimirZhV (размовы) 16:03, 8 красавіка 2012 (UTC)
- З імем па бацьку возьмем за аснову, а некаторыя звесткі, напр. творы, перанясем і зробім рэдырэкт --Rymchonak (размовы) 16:12, 8 красавіка 2012 (UTC)
- Варта ў такія артыкулы прастаўляць шаблёны {{Аб'яднаць}}, тады яны будуць дадавацца ў адпаведную катэгорыю, якую ў рэшце рэшт хто-небудзь возьмецца разграбаць. Праўда, мяркуючы па часе, які мінуў з маіх прапановаў да аб’яднаньня пары Алена Васільеўна Глінская—Алена Глінская ці нават Бітва пад Гарадзечна—Гарадзечанская бітва, 1812, пра існаваньне гэтае катэгорыі пакуль ніхто не здагадваецца… --Renessaince (размовы) 12:16, 11 красавіка 2012 (UTC)
- Хтосьці здагадваецца, але то рукі не даходзяць, то натхнення няма. --Максім Л. (размовы) 15:16, 11 красавіка 2012 (UTC)
- Прасцей кажучы, працы шмат. І, на маю думку, пры сучаснай актыўнасці, не трэба выключаць ні якай магчымасці звярнуць увагу (падштурхнуць) удзельнікаў да паляпшэння артыкулаў. Толькі шаблон тут не выратуе зараз. Даволі часта шаблоны не дапамагаюць. У адрозненне ад РуВікі, дзе шаблон да выдалення выратоўвае артыкулы. Сам гэта рабіў, бо старонка Да выдалення ў спісе неазірання.--VladimirZhV (размовы) 17:27, 11 красавіка 2012 (UTC)
- Хтосьці здагадваецца, але то рукі не даходзяць, то натхнення няма. --Максім Л. (размовы) 15:16, 11 красавіка 2012 (UTC)
[правіць] Шаблоны Вызн, Вызн2 і Вызнч =
Былі выведзены з выкарыстання. Цяпер афармленне важных слоў варта рабіць тлустым і курсіўнымі шрыфтамі з дапамогай адпаведных кнопак :)---Хамелка/ разм. 11:37, 5 красавіка 2012 (UTC)
[правіць] Вялікалітоўскі
Паважанае спадарства я не зусім разумею дадзены тэрмін, які прымацоўваецца да розных артыкулах, напрыклад, вялікалітоўскі дзеяч і г.д. Шмат дзеячоў часоў Рэчы Паспалітай/ВКЛ не былі вялікалітоўскімі, хтосьці быў палякам, і атаясамліваў сябе палякам, хтосьці быў русінам, а атаясамліваю сябе палякам і гэтак далей і гэтак далей. Ёсць вельмі шмат прыкладаў таму. Таму дадзены тэрмін не адпавядае часу да якога яго прыпісваюць. Гэта адзін з тых выпадкаў, калі сучасны чалавек пачынае прымяняць сучасныя веды і паняцці да таго часу, у якім дадзенае адсутнічала, а прысутнічала зусім іншае. Шмат гісторыкаў, этнографаў, лінгвістаў і г.д. пасварылася з-за гэтага, а некаторыя працягваюць гэта рабіць і па сённяшні дзень. Ды і прычыны важкія, напрыклад, хтосьці з роду Радзівілаў не ўспрымаў сур'ёзна існаванне ВКЛ, а за агульную дзяржаву і сваю Бацькаўшчыну лічыў толькі Рэч Паспалітаю, дзе і Польшча і ВКЛ гэта агульная дзяржава.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:47, 1 красавіка 2012 (UTC)
- Прабачце, але ж не беларускі, напішам рэчыпаспалітаўскі, калі ўжо так. --Максім Л. (размовы) 21:54, 1 красавіка 2012 (UTC)
- Лепш дзеяч Рэчы Паспалітай, або ВКЛ--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:56, 1 красавіка 2012 (UTC)
- Прабачце зноў, але ніхто ж не кажа "дзеяч Аўстра-Венгрыі/Вялікабрытаніі/Расіі", кажуць "аўстра-венгерскі/брытанскі/расійскі дзеяч" пагатоў калі тычыцца паэтаў і пад. Напр. "паэт ВКЛ" ці не страшна, наогул гэта беларускай мове не ўласціва, навошта баяцца звычайных прыметнікаў, якія да таго ж даўно ў мове існуюць? --Максім Л. (размовы) 22:08, 1 красавіка 2012 (UTC)
- Лепш дзеяч Рэчы Паспалітай, або ВКЛ--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:56, 1 красавіка 2012 (UTC)
[правіць] Вікікрыніцы
Створаныя! Але, калі ласка, пакуль ня варта нічога чапаць, зусім. Дачакаемся, пакуль усё будзе перанесена і наладжана. — Wizardist г +у 20:35, 27 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] 5- годдзе Беларускай Вікіпедыі
Паважаныя калегі! Сёння спаўняецца 5 год Беларускай Вікіпедыі. Віншую. --Rymchonak (размовы) 04:28, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Далучаюся да віншаванняў, жадаю шчасця, здароўя, натхнення ў жыцці і артыкулах. Усяго вам найлепшага, калегі.---Хамелка/ разм. 06:49, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Віншую наўзаем. Праўда, лічу ўзрост ад інкубатара, але і гэту нагоду не прапушчу :) --Максім Л. (размовы) 06:54, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Цікавых вам, чытачы, артыкулаў і поспеху ў звязнасці і арфаграфіі вам, рэдактары :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:11, 27 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] Шаблон:*
Звяртаю увагу, что шаблон Шаблон:* быў расчышчаны для перасылання на шаблон кропкі, які выкарыстоўваецца ў пераважнай большасці навігацыйных шаблонаў. З гэтага моманту і надалей для прастаноўкі націску выкарыстоўвайце {{subst:націск}}. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 05:21, 25 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] Спасылкі
Планую дадаць ў MediaWiki:Edittools загаловак для раздзела са спасылкамі, аднак як паказала практыка - ніякага адзінства наконт назвы гэтага раздзела ў нас няма. У Белвікі сустракаюцца наступныя варыянты:
- Вонкавыя спасылкі
- Спасылкі
- Знешнія спасылкі
- У Сеціве
і іншыя. Таму прапаную вызначыцца з нейкім адным варыянтам, я ж падтрымліваю першыя два. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:34, 24 сакавіка 2012 (UTC)
- Я за Спасылкі, а Вонкавыя спасылкі Вікіфікатар пераўтварае ва У Сеціве :)---Хамелка/ разм. 15:50, 24 сакавіка 2012 (UTC)
- Мне здаецца, Спасылкі — больш натуральна. Спасылка — яна і ёсць спасылка )--VladimirZhV (размовы) 16:12, 24 сакавіка 2012 (UTC)
-
- У тлумачальным слоўніку: СПАСЫЛКА (назоўнік | жаночы род) 1. гл. спаслацца. 2. Цытата з тэксту або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца. С. даецца ў канцы раздзела. || прыметнік: спасылачны; СПАСЛАЦЦА (дзеяслоў | закончанае трыванне) Указаць на каго-, што-н. у апраўданне ці ў пацвярджэнне чагон. С. на аўтарытэтныя крыніцы. || незакончанае трыванне: спасылацца. || назоўнік: спасылка і спасыланне. Таму, па-мойму, для сеціўных лінкаў не вельмі ўдалая назва. --Максім Л. (размовы) 16:50, 24 сакавіка 2012 (UTC)
- Але ж да існавання Інтэрнэту яшчэ аднаго (сучаснага) значэння не было. Прапаную глянуць лінк (англ.: Link). У адрозненне ад reference.--VladimirZhV (размовы) 17:24, 24 сакавіка 2012 (UTC)
- І яшчэ ў Прыладах: пункт Сюды спасылаюцца, а сярод прылад акна рэдагавання — Спасылка!----VladimirZhV (размовы) 17:38, 24 сакавіка 2012 (UTC)
- Ну то як вырашыць большасць, адно шкада "Сеціва", што праўда суб'ектыўна. --Максім Л. (размовы) 11:22, 25 сакавіка 2012 (UTC)
- Я так разумею, што усё могуць пагадзіцца са "Спасылка". Дадаў загаловак у Edittools. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:59, 9 мая 2012 (UTC)
- Ну то як вырашыць большасць, адно шкада "Сеціва", што праўда суб'ектыўна. --Максім Л. (размовы) 11:22, 25 сакавіка 2012 (UTC)
- У тлумачальным слоўніку: СПАСЫЛКА (назоўнік | жаночы род) 1. гл. спаслацца. 2. Цытата з тэксту або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца. С. даецца ў канцы раздзела. || прыметнік: спасылачны; СПАСЛАЦЦА (дзеяслоў | закончанае трыванне) Указаць на каго-, што-н. у апраўданне ці ў пацвярджэнне чагон. С. на аўтарытэтныя крыніцы. || незакончанае трыванне: спасылацца. || назоўнік: спасылка і спасыланне. Таму, па-мойму, для сеціўных лінкаў не вельмі ўдалая назва. --Максім Л. (размовы) 16:50, 24 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] 40 000 артыкулаў
Віншую, шаноўнае спадарства, мы пераадолелі новую важную мяжу. Перамог артыкул Сантур. Жадаю новых поспехаў, руплівай працы і ўсяго найлепшага :)---Хамелка/ разм. 17:59, 21 сакавіка 2012 (UTC)
- Віншую з посьпехам! Спадзяюся абедзьве нашыя Вікіпэдыі будуць і далей актыўна разьвівацца. --Dymitr (размовы) 18:10, 22 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] Вынік конкурсу па стыпендыях на Вікіманію
Стыпендыі ад грамадства Вікімэдыя Пл размеркаваны. Ency (размовы) 00:22, 14 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] Пратэст
Выказваю пратэст у сувязі з дзеяннем адміністратара JerzyKundrat, які 12 сакавіка наклаў на мяне аднаднёвы блакад, а таксама з дзеяннем адміністратара Максім Л., які не правеў правільных паводзінаў у дыскусыі. Спачатку разтлумачу прычыну спрэчкі. Яе асновай з'яўляецца выкарыстанне тэрміну «Заходняя Беларусь» у перыёд 1921-1939. На мой погляд, гэты тэрмін, так як «Усходнія Крэсы», з'яўлаецца палітычным і кантраверсыйным, а дадаткова неафіцыйным названнем дадзенай тэрыторыі. Каб пазбегнуць кантраверсыі, я запрапанаваў скарыстацца афіцыйнай назвай адміністрацыйных адзінак, якія існавалі дэ-факта і якія былі прызнаныя міжнародным, польскім і савецкім правам (паўночна-усходнія зямлі Польскай Рэспублікі). Гэтая прапанова сустрэлася з пратэстам - некаторыя карыстальнікі аргументавалі, што назва «Заходняя Беларусь» вельмі разпаўсюджана ў савескай і беларускай літэратуре. У наступстве таго, згодна з правіламі Вікіпедыі, я ўзяў гэта пад увагу і запрапанаваў кампраміс, каб на пачатку пісаць назву «Заходняя Беларусь», а далей назву сапраўдных адміністрацыйных адзінак. Такі варыянт карыстны таксама з-за таго, што ўвага наконт палітычнай сітуацыі Заходняй Беларусі шматразова дапамагае чытачам зразумець сэнс падзеяў (напрыклад часму хтосці змагаўся за яе «вызваленне»). Згодна з правіламі я выклаў гэтую прапанову ў абмеркаваннях артыкулаў, якія я хацеў выправіць, з інфармацыяй, што, калі не будзе праз 3 дні заўвагаў ані прапановаў іншага кампрамісу, я выпраўлю артыкулы згодна з прапановай.
У дыскусыі, якая завязалася, адміністратар Максім Л. не аднёсся да аргументаў, якія я напісаў, а таксама не скаментаваў канкрэтных выпадкаў звязаных з асобнымі артыкуламі, якія я жадаў выправіць, за тое крытычна выказаўся пра мае змены ў цэлым, а нават пра маю агульную дзейнасць у Вікіпедыі ў цэлым; я артымаў таксама шэраг «дзіўных» заўвагаў, якія я зразумеў як намёк, што мае змены палітычна абрунтаваныя. Нарэшце атрымаў папарэджанне, што могуць мяне заблакаваць, хаця не не атрымаў ніякога дакладнага разтлумачэння, якія менавіта правілы Вікіпедыі я парушыў, каб атрымаць такое папарэджанне. Прычыну такога дзеяння адміністратара Максіма Л., на мой погляд, разтлумачае гэты сказ: тут Беларускі раздзел (...) ён па-беларуску і адпаведна для беларусаў і таму, хацелася каб ён быў беларуса- і беларускацэнтрычны, і чым болей тым лепей. У гэтым сказе адміністратар Максім Л. адкрыта кажа, што не кіруецца ў сваёй працы адміністратара прынцыпам поўнай аб'ектуўнасці, але падтрымоўвае адную з кропак погляду, у гэтым выпадку - беларускую. Да таго, з дыскусыі у справе «Заходняй Беларусі» не выканаў сваіх абавязкаў, якімі зяўлаецца шуканне кампрамісу і павага для ўсіх бакоў дыскусыі.
Пасля больш за тры дні ад маёй заявы і выкладзення прапановаў зменаў у абмеркаванні, не з'явіліся ў іх ніякія заўвагі ані прапановы іншых варыянтаў. Таму, згодна з правіламі, я выправіў артыкулы згодна з прапановай. Частка зменаў была прынята адміністратарам «Хомелка», а частка адкінута адміністратарам «JerzyKundrat». Адначасова, JerzyKundrat заблакаваў мяне на адзін дзень, а як прычыну блакада напісаў упісванне несапраўдных звестак. Гэта адназначна хлуслівая прычына, бо тое, што «Заходняя Беларусь» гэта у перыёд 1921-1939 гэта былі «поўначна-усходныя зямлі Польскай Рэспублікі» гэта агульна вядомы факт, але калі трэба магу даказаць мапай Еўропы з 1923 года. Сумініваюся, што JerzyKundrat аб гэтым не ведае, таму дадзеную прычуну лічу адмысовай хлусняй. У той сам дзень, калі я быў заблакаваны, даслаў да яго е-маіль з просьбай, каб напісаў, якія дакладна звесткі былі несапраўднымі. Адказу не дачакаўся, што пацвярджае, што блакад меў злосны характар. Адміністратар абавязаны дакладна разтлумачыць удзельніку, чаму яго заблакаваў. Ігнараванне ўдзельніка лічу скандальным.
У сувязі з гэтым:
- звяртаюся з просьбай да беларускай Вікісупольнасці, каб асудзіла дзеянні адміністратара JerzyKundrat, а мой блакад афіцыйна прызнала неабрунтаваным і несапраўдным;
- жадаю, каб адміністратар JerzyKundrat папрасіў прабачэння за хлуслівую прычыну блакада і адмову разтлумачыь прычыну блакада;
- звяртаюся з просбай да беларускай Вікісупольнасці, каб патвердзіла, што аб'эктыўнасць і неўтральная кропка погляду з'яўлаюцца для яе самай важнай каштоўнасцю і асудзіла палітыку адміністратара Максім Л., які лічыць, што беларуская Вікіпедыя павінна паказываць беларускую кропку погляду.
З павагай - Томаш Мячыслаў Bladyniec (размовы) 09:55, 13 сакавіка 2012 (UTC).
- Прычынай блакіроўкі на 1 суткі сталі шматлікія адкаты дзеянняў іншага адміністратара пасля раней агучанага папярэджання. Пра Заходнюю Беларусь тлумачылася ўжо ня раз. Магу дадаць толькі, што 4 ПнУ ваяводствы, Крэсы Всходне і Заходнюю Беларусь ня трэба атаясамліваць. Калі ласка, калі хочаце весці учцівую дыскусію пазбягайце азначэнняў напр. пра "хлуслівую прычыну" ці "злосны характар". З сімпатыяй да Вас. --JerzyKundrat (размовы) 10:08, 13 сакавіка 2012 (UTC)
- Пратэст адхіляю. Дзеянні адміністратараў абсалютна сіметрычныя Вашым дзеянням. --Rymchonak (размовы) 10:00, 13 сакавіка 2012 (UTC)
У беларускамоўнай гістарыяграфіі і наогул літаратуры няма наогул ніякага іншага прадстаўлення аб Заходняй Беларусі, апроч як аб Заходняй Беларусі. У адпаведны артыкул я дадаў вашую альтэрнатыўную інфармацыю з польскамоўных крыніц -- па-мойму, атрымалася аптымальна. А кваліфікаваць ва ўсіх іншых месцах, як вы хочаце, кожнае ўзгаданне аб ЗБ як аб частцы РП няма ніякай патрэбы. Тое самае па вызваленчым паходзе і пад. Yury Tarasievich (размовы) 13:01, 13 сакавіка 2012 (UTC)
- Ды і ў польскамоўнай гістарыяграфіі бачым напр.: Jan Szumski: Sowietyzacja Zachodniej Białorusi... без усялякіх двухкоссяў. Здаецца Удзельнік:Bladyniec папросту мае ўласную канцэпцыю. --JerzyKundrat (размовы) 06:26, 14 сакавіка 2012 (UTC)
-
- Шаноўныя калегі! Звяртаю Вам увагу, што Ваш адказ не па тэме. Мой пратэст не звязаны за справай Заходняй Беларусі, таму гэта не месца, каб абмяркоўваць гэтую справу. Я тут успамініў пра яе толькі таму, каб Вікісупольнасць ведала прычыны дальшых падзеяў. Мой пратэст звязаны з неправільнымі паводзінамі адміністратара JerzyKundrat (несапраўдная прычына блакаду, адмова разтлумачыць яе прычыны на просьбу дасланую е-маілам) і адміністратара Максім Л. (нежаданне знайсці кампраміс, непрафесійныя заўвагі, адкрытая падтрымка для неаб'ектыўнасці). Таму, яшчэ раз напішу мае галоўныя заўвагі ў форме пытанняў, на якія прашу адказаць так/не:
- Ці Вы згодныя з афіцыйнай прычынай блакаду напісанай адміністратарам JerzyKundrat, што інфармацыя «Заходняя Беларусь у міжваенны перёд зяўлялася паўноча-ўсходняй часткай Польскай Рэспублікі» - гэта «несапраўдная звестка»?
- Ці Вы згодныя за словамі адміністратара Максім Л., што «тут Беларускі раздзел (...) ён па-беларуску і адпаведна для беларусаў і таму, хацелася каб ён быў беларуса- і беларускацэнтрычны, і чым болей тым лепей»?
- Вось менавіта з гэтым апошнім сцвярджэннем я 100% незгодна, бо такое гледжанне адназначна парушае правіла пра нейтральнасць---Хамелка/ разм. 12:13, 14 сакавіка 2012 (UTC)
- Нічога яно не парушае, пакуль гэта толькі маё ўласнае меркаванне -- гэта што датычыць зместу. А ў пытаннях мовы, па-мойму, гэта наогул адзіны правільны падыход. Калі, па-Вашаму, мы павінны кіравацца не беларускай моўнай і літаратурнай традыцыяй, то тут і прызнайцеся -- няхай удзельнікі бачаць ху із ху. --Максім Л. (размовы) 16:57, 14 сакавіка 2012 (UTC)
- Вось менавіта з гэтым апошнім сцвярджэннем я 100% незгодна, бо такое гледжанне адназначна парушае правіла пра нейтральнасць---Хамелка/ разм. 12:13, 14 сакавіка 2012 (UTC)
- Ху із ху - гэта такое новае "слова" у беларускай мове? Я за пераважнае выкарыстанне беларускамоўных крыніц для называнняў паняццяў, што тычыцца зместу, то поўнасцю згодна з тым, што артыкулы на ўсіх мовах павінны быць аднолькавымі, толькі так яны могуць стаць нейтральнымі, а не быць "адцэнтраванымі" згодна хоць з якім пунктам---Хамелка/ разм. 17:06, 14 сакавіка 2012 (UTC)
- Ху із ху гэта прыклад выкарыстання чужых форм, менавіта гэтак яно выглядае, толькі не ўсе і не заўсёды гэта бачаць. Ужо пісаў пану Б., што мы з ім -цэнтрызм разумеем розна, і прыклады прыводзіў, што маю на ўвазе. Ды ў нас пра змест тут і не вядзецца, а менавіта пра найменне паняццяў. Падобнага прыкладам польскага цэнтрызму, на якія пан Б. даваў спасылкі, у нашым раздзеле наогул няма і здагадайцеся чаму. А развіваць беларускі кірунак кожнай тэмы лічу правільным і неабходным, бо, што б і хто ні казаў, гэты раздзел усё ж пішацца для беларусаў. І, што цікава, паводле маіх назіранняў, менавіта артыкулы беларускай тэматыкі (або з развітой беларускай складовай) з нашага раздзела трапляюць у іншыя. --Максім Л. (размовы) 06:43, 15 сакавіка 2012 (UTC)
Тэму Заходняй Беларусі прапаную прадаўжаць у іншай ветцы. З павагай Bladyniec (размовы) 10:49, 14 сакавіка 2012 (UTC)
- Сваю пазіцыю пакінуў вышэй. --Rymchonak (размовы) 10:52, 14 сакавіка 2012 (UTC)
- А блакіроўка і была акурат "звязана за справай Заходняй Беларусі" --JerzyKundrat (размовы) 10:55, 14 сакавіка 2012 (UTC)
- Каментаваць кожны адкат сэнсу не было, бо ўсе з адной прычыны. Калі падыходзіць фармальна, то папярэджанне Вам было ад "разгалінавання меркаванняў", бо прасоўвалі ў шэраг артыкулаў уласную "апісальную фармулёўку" замест вядомага ў беларускай мове азначэння. Вядома ж, Вы маглі далей улічваць, што кансенсусу для падобных правак няма, але Вы не ўлічылі і працягнулі. Таму і атрымалі блакіроўку, лічу, 100% правільную. Наконт неаб'ектыўнасці, калі ў беларускамоўных аўтарытэтных крыніцах "Б" будзе называцца "В", то і праўда буду неаб'ектыўны на карысць беларускамоўных крыніц. Нават калі сам буду лічыць "В" слушным, іншых варыянтаў не бачу. Па-мойму, выдумленне сваіх фармулёвак блізка да арыгінальнага даследавання, якія ў Вікіпедыі забаронены. --Максім Л. (размовы) 16:38, 14 сакавіка 2012 (UTC)
- Наконт маіх жаданняў, то мая справа, а папярэджанне і блакіроўка Вам былі не з-за майго жадання беларусацэнтрызму, а за іншае, што вышэй напісаў. --Максім Л. (размовы) 16:48, 14 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] Старонка абмеркавання выдалення
Даўно патрэбна, таму я яе стварыла. Калі ласка, заходзьце.---Хамелка/ разм. 14:09, 6 сакавіка 2012 (UTC)
- Вельмі добра!--VladimirZhV (размовы) 15:15, 6 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] Чарговы напамін пра аўтарства
Пры перакладзе артыкулаў зь іншых разьдзелаў прастаўляйце, калі ласка, крыніцу перакладу з дапамогай шаблёну {{Пераклад}} на старонцы размоваў, альбо прынамсі ў апісаньні кароткіх зьмяненьняў. На жаль, даводзіцца ізноў засяроджваць на гэтым увагу, бо артыкул Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь нельга лічыць напісаным самім удзельнікам, бо ён утрымоўвае відавочныя памылкі, якія зьявіліся пры перакладзе з артыкулу ў Вікіпэдыі клясычным правапісам.
Таксама нельга лічыць карэктнымі спасылкі на крыніцы, прыведзеныя спадаром Рымчонкам у артыкуле Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер: «дапаўненне дзякуючы be-x-old:Жыцьцё пасля канцлягэра», «дапаўненне be-x-old:Туалеты», «фрагмет дзякуючы be-x-old:Арганізацыя лягера» і інш., бо такіх старонак там не існуе. Вымушаны буду праставіць шаблён на старонцы размоваў. --Renessaince (размовы) 08:52, 3 сакавіка 2012 (UTC)
Чарговы напамін сп. Чаховічу: Размовы:Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі. Вельмі проста сюды скапіяваць цалкам тэкст з альтэрнатыўнага разьдзелу і потым выправіць артаграфію робатам. Тым ня меней, гэта ня робіць ані першага, ані другога аўтарамі. --Renessaince (размовы) 19:39, 4 сакавіка 2012 (UTC)
- Падтрымаю калегу: вольныя адносины з чужыми правами недапушчальныя.---Хамелка/ разм. 20:34, 4 сакавіка 2012 (UTC)
- Улічваючы агрэсіўнасць калегаў з суседняга раздзела ў вобласці ўшчамлення іх аўтарскіх правоў, я імкнуся ці зусім не перакладаць з раздзела на тарашкевіцы, ці ўказваць спасылку ў Тлумачэннях. Тут жа я быў упэўнены, што захоўваю артыкул у сваю Арэну бля ботаў, таму ніякіх тлумачэнняў не пакідаў, то бок прычына парушэння - простая няўважлівасць, выбачайце. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:41, 4 сакавіка 2012 (UTC)
- Патлумачце, калі ласка, дзе і ў каго вы ўбачылі «агрэсіўнасьць»? Ну а шаблён {{Пераклад}} на старонцы абмеркаваньня паставіць ніколі ня позна, нават калі вы зь нейкіх прычынаў ня ўставілі спасылку на арыгінальны артыкул у радку апісаньня зьмяненьняў. :) --Renessaince (размовы) 07:14, 5 сакавіка 2012 (UTC)
- А не памятаеце леташняга канфлікту па тым жа пытанні? «Паставіць ніколі ня позна» — вось і я так лічу, таму і не спяшаюся шаблон ставіць :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:17, 5 сакавіка 2012 (UTC)
- Патлумачце, калі ласка, дзе і ў каго вы ўбачылі «агрэсіўнасьць»? Ну а шаблён {{Пераклад}} на старонцы абмеркаваньня паставіць ніколі ня позна, нават калі вы зь нейкіх прычынаў ня ўставілі спасылку на арыгінальны артыкул у радку апісаньня зьмяненьняў. :) --Renessaince (размовы) 07:14, 5 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] Шаблон {{Асоба}}
Перанесена на старонку Да выдалення---Хамелка/ разм. 13:37, 11 сакавіка 2012 (UTC)
[правіць] Якасць артыкулаў
Паважаныя калегі! Я вырашыў звярнуць увагу на тое, што колькасць павінна перарасці ў якасць. Шмат артыкулаў, і старых, і новых, якія не вытрымліваюць крытыкі — у адзін радок, без крыніц і г.д. А мы над імі не працуем!--VladimirZhV 01:26, 1 сакавіка 2012 (UTC)
- Нам не хапае людзей і іх рук, а пра праблемы раздзела мы добра ведаем і цешымся таму, што за год у нашых шэрагах павялічылася колькасць актыўных удзельнікаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:43, 1 сакавіка 2012 (UTC)
- Згодзен! Але трэба знайсці, як звярнуць увагу ўдзельнікаў на якасць. У мяне, на жаль, думак пакуль няма...--VladimirZhV (размовы) 02:52, 2 сакавіка 2012 (UTC)
- Паводле маіх назіранняў пакуль самым дзейсным спосабам масава прыцягнуць увагу да правак над «старымі» артыкуламі — гэта зрабіць так, каб яны з'явіліся ў апошніх зменах і спісах назірання. Патлумачу: калі ў свой час бот Звязнасці ўпершыню ставіў шаблоны Звязнасці (а гэта больш 7000 толькі артыкулаў-сірот, не лічачы ізаляваных вышэйшага парадку, тупіковых і некатэгарызаваных), то гэта як бы ўскалыхнула паверхню пруда, адразу стала бачна, што там «на дне»: артыкулы з крывымі назвамі, зусім кароткія, нязначныя. Сярод гэтага, зразумела, трапіліся і «дыяманты» — вельмі цэнныя і добра зробленыя артыкулы, але калі яны міргнулі перад вокам, то і там захацелася нешта падправіць, дадаць нейкую новую інфармацыю. Зразумела, такая актыўная работа бота — гэта рэдкі выпадак, але калі кожны актыўны ўдзельнік возьме сабе за правіла кожны раз, заходзячы ў Вікіпедыю, разоў дзесяць націснуць гузік «Выпадковы артыкул» і ў кожным выпадзеным артыкуле нешта падправіць (я ведаю, што многія ўжо зараз так і робяць), то мы атрымаем мінімум 100 карысных правак над «неновымі» артыкуламі кожны дзень, не лічачы «атдачы», г. з. правак ад тых, хто ўбачыць гэтыя артыкулы ў спісах змен. Другім момантам я лічу сур'ёзную працу над якім-небудзь немалым артыкулам. Напрыклад, я пры працы над артыкуламі, якія пасля атрымалі статус добрых звычайна заглядала амаль ва ўсе артыкулы, на якія яны спасылаліся і старалася там таксама хоць нешта падправіць, дзе яны ўжо нічогія, то паставіць адзнаку догляду, здаралася, што артыкул быў ізаляваны, а згадванне рабіла яго прывязаным, карацей кажучы, праца таксама ішла, і што яшчэ больш важнае, яны зноў-такі траплялі на вочы іншым. Ну вось нейкія такія маі думкі. На жаль беларускія тыдні мы доўгі час не праводзілі, але хутчэй за ўсё заўтра пачнём Юбілейны тыдзень, запрашаю ўсіх да ўдзелу :).---Хамелка/ разм. 16:11, 2 сакавіка 2012 (UTC)
- Згодзен! Але трэба знайсці, як звярнуць увагу ўдзельнікаў на якасць. У мяне, на жаль, думак пакуль няма...--VladimirZhV (размовы) 02:52, 2 сакавіка 2012 (UTC)
Калегі! Заняўшыся гэтымі "чысткамі", не трапляйце ў тую аблуду, што быццам "кожны можа пісаць пра кожную тэму". Гледзячы на сеціва (і наогул на жыццё), гэта далёка-далёка не так. Абмяжоўвацеся, калі ласка, тэмамі, у якіх вы сапраўды разбіраецеся, хоць бы на ўзроўні хобі. Yury Tarasievich (размовы) 13:20, 13 сакавіка 2012 (UTC)
- Заўважце, размова ішла не пра чысткі, а пра дапаўненне, пашырэнне і паляпшэнне старых артыкулаў, а таксама пра стварэнне новых артыкулаў. Пра выдаленне ў іншай тэме.---Хамелка/ разм. 15:48, 13 сакавіка 2012 (UTC)
- Не "кожны можа пісаць пра кожную тэму", але часам прыходзіцца таму, што здараюцца спробы падмяніць энцыклапедычны матэрыял вынікамі ўласных даследаванняў пэўных Спецыялістаў :-) --JerzyKundrat (размовы) 17:21, 13 сакавіка 2012 (UTC)
- Плюс даводзіцца выпраўляць завароты беларускацэнтрыстаў, калі ў агульнатэмных артыкулах (электрычнасць, музыка, прамысловасць) 2 радкі агульнатэмныя, а далей тое, што павінна быць вынесена ў артыкул пра гэту галіну адносна Беларусі, на 3 аркушы (яшчэ не самы страшны прыклад). Ды і наогул, нешта я тут на сёнешні дзень не шмат бачу спецыялістаў па самых розных тэмах, калі па гісторыі Беларусі ці беларускацэнтрычнасці яшчэ ёсць хто-небудзь, то па нейтральнасці, узважанасці выкладу інфармацыі, уменню працаваць са зноскамі (а не ставіць 10 крыніц у канцы артыкула без спасылак на іх), уменню ў біялагічным артыкуле выверыць інфармацыю неспецыялізаванай крыніцы 30-гадовай даўнасці з сучаснай сістэматыкай. І я тут не пакпіць з каго хачу, ці выставіць некага лепшым іншых, не, проста трэба прыняць за аксіёму той факт, што Вікіпедыю (на ўсіх мовах) пішуць дылетанты, таму трэба ладзіць сістэму такім чынам, каб нават дылетант мог працавасць на карысць агульным мэтам. Г. з. што кіравацца ў назвах трэба не столькі "натуральнасцю мовы", якую не кожны адчуе, а вызначанымі крытэрыямі, значнасць паняцця вызначаць не галасаваннем, а пэўнымі правіламі, пры ўзнікшых канфліктах трэба прыпыніць праўкі з абодвух бакоў і пайсці
піць гарбатуразмаўляць на старонку размоў, пры гэтым не патрабаваць ад другога боку неадкладнага адказу, а даць апаненту час абмеркаваць пытанне, ці прыцягнуць трэці бок. Наогул, трэба старацца не шукаць у дзеяннях іншых нейкай змовы, ці ўласнай карысці, а меркаваць добрыя намеры.---Хамелка/ разм. 18:07, 13 сакавіка 2012 (UTC)
- Плюс даводзіцца выпраўляць завароты беларускацэнтрыстаў, калі ў агульнатэмных артыкулах (электрычнасць, музыка, прамысловасць) 2 радкі агульнатэмныя, а далей тое, што павінна быць вынесена ў артыкул пра гэту галіну адносна Беларусі, на 3 аркушы (яшчэ не самы страшны прыклад). Ды і наогул, нешта я тут на сёнешні дзень не шмат бачу спецыялістаў па самых розных тэмах, калі па гісторыі Беларусі ці беларускацэнтрычнасці яшчэ ёсць хто-небудзь, то па нейтральнасці, узважанасці выкладу інфармацыі, уменню працаваць са зноскамі (а не ставіць 10 крыніц у канцы артыкула без спасылак на іх), уменню ў біялагічным артыкуле выверыць інфармацыю неспецыялізаванай крыніцы 30-гадовай даўнасці з сучаснай сістэматыкай. І я тут не пакпіць з каго хачу, ці выставіць некага лепшым іншых, не, проста трэба прыняць за аксіёму той факт, што Вікіпедыю (на ўсіх мовах) пішуць дылетанты, таму трэба ладзіць сістэму такім чынам, каб нават дылетант мог працавасць на карысць агульным мэтам. Г. з. што кіравацца ў назвах трэба не столькі "натуральнасцю мовы", якую не кожны адчуе, а вызначанымі крытэрыямі, значнасць паняцця вызначаць не галасаваннем, а пэўнымі правіламі, пры ўзнікшых канфліктах трэба прыпыніць праўкі з абодвух бакоў і пайсці
- Не "кожны можа пісаць пра кожную тэму", але часам прыходзіцца таму, што здараюцца спробы падмяніць энцыклапедычны матэрыял вынікамі ўласных даследаванняў пэўных Спецыялістаў :-) --JerzyKundrat (размовы) 17:21, 13 сакавіка 2012 (UTC)
- Знайшоў артыкул Імя Тэйлар. Настрой прапаў зусім. Заклікаю рабіць што-небудзь!----VladimirZhV (размовы) 18:14, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Пераклаў з украінскай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:23, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Для ўзняцця настрою крыху дадаў. --Rymchonak (размовы) 18:50, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Трэба яшчэ з сучасных зорак пра Тэйлара Лотнера напісаць артыкул і наогул пра Twilight - для павышэння папулярнасці раздзела сярод падлеткаў малодшага і сярэдняга ўзросту :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:07, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Для ўзняцця настрою крыху дадаў. --Rymchonak (размовы) 18:50, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Абавязкова напішам. Зараз пра выхадцамі з Беларусі займаюся. --Rymchonak (размовы) 19:13, 27 сакавіка 2012 (UTC)
- Пераклаў з украінскай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:23, 27 сакавіка 2012 (UTC)